You are viewing [info]revalucionare's journal

паміж сапраўднымі ворагамі павінныя быць сяброўскія адносіны

> Recent Entries
> Archive
> Friends
> User Info
> previous 10 entries

May 23rd, 2012


12:05 pm
цікава, хто ж такі разумны?

http://palitviazni.info/viazen/astassia-zarka

Што азначае ""Па стане на 2012 год палітыкай Наста часова не займаецца — гадуе маленькае дзіця."" ?

Займацца палітыкай - гэта не толькі вывешваць сцягі і ўдзельнічаць у акцыях. Між іншым, гадаваць дзіця - гэта самая вялізная палітычная справа, таму што неабходна выгадаваць свядомага беларуса, а гэта вымагае шмат ахвяраў і сілаў.

(Leave a comment)

May 20th, 2012


06:44 pm
хачу выказаць падзяку

Дыньку Андрэю Васільевічу
Касцюры Надзеі Мартэм'янаўне
Гронскай Наталлі Іванаўне
Чарняк Алене Яўгенашне
Васілевіч Наталле Мікалаеўне
Аднамах Зінаідзе А.


за падтрымку і дапамогу

а таксама перапрасіць: калі вы дасылаеце мне лісты, абавязкова пазначайце, хто вы, бо інакш не змагу падзякаваць :)

і крыху нахабнага: ня нада дасылаць мне менш за 100 тыс. б.рб. - гэта непрыгожа, мы не пабіраемся.

А яшчэ крыху кпінаў калі паважаныя жанчынкі проста чытачкі "Нашай Нівы" і ніколі мяне ў вочы не бачылі - то тым цёткам, што брызгаюць слінаю і крычаць пра салідарнась і хрысціянскія прынцыпы зараз павінна быць сорамна. Аднак  сорамна то ім не будзе, таму што ім лягчэй быць "салідарнымі" на адлегласці :)

(Leave a comment)

May 13th, 2012


06:43 pm - ні сабе скажу камент )))))))))
http://nn.by/?c=ar&i=73018
Зоя напiсаў(ла)
13 мая 2012 у 0:28
Слухайце, што гэта за трызьненне пра дабрачыннасць?
Наста Азарка - здаровая, паўнацэнная кабета.
Гэта проста ганьба - прасіць грошы на дзіця па людзях.
Чаму Наста Азарка не працуе? Чаму не працуе па начах, вечарах?
Ведаю, што яна не хворая і не абмежаваная ў магчымасцях жанчынка.
А нават вельмі развясёлая. Што ў яе за надзвычайныя абставіны, скажыце?
Ну нарадзіла дзіця, ну гадуй як усе, ціхенька.
Такіх жанчын поўна і ніхто не стаіць з працягнутай рукой.
А то "нагрузкі на маму", "будуць рэзацца зубкі", "зрабіце ёй грашовыя пераводы".
Нашаніўцы!!! Убярыце вы гэту лажу і не друкуйце больш ніколі!!!
Гэта проста амаральна - заклікаць на дапамогу для Насты Азаркі ў той час,
як ёсць людзі, якія сапраўды пакутуюць і церпяць за ідэю.
Ну такіх адмоўных эмоцый матэрыялы газеты ў мяне ні разу не выклікалі!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
!!!!! Хрэнь нейкая бязмозглая.
 
Першае. Адкажу спадарыні. Я не прашу грошаў па людзях, і ніколі іх не прасіла нават на аплоту штрафаў, мне сваіх хапае. Але калі сябры такім чынам вырашылі дапамагчы - то чаму не? Да выйсця ў дэкрэтны адпачынак я працавала на дзяржаўным прадпрыемстве цяжкай фізічнай працай, так, што гэтая спадарыня Зоя нават і не ўяўляе сабе як. Упэўнена, што яна альбо не працуе сама, альбо сядзіць дзесь у кабінеціку  з расфарбаванымі доўгімі пазногцікамі. А хай сама паспрабуе па начах і вечарах працаваць пасля таго, як за дзень навалтузіцца з дзіцем. Як усе гадаваць дачку, не атрымаецца. Няма у нас таты, а маці-адзіночкі - гэта асаблівая каста, і гадуем дзяцей па асабліваму. Больш таго, у мяне асаблівая місія - выгадаваць патрыётку, беларуску.
І мне цікава, што гэта за Зоя такая? З "Салідарнасці", "Бацькоўскага камітэту"? Адкуль яна, што гэтак "добра" мяне ведае? І чаму ж мне не быць развясёлай? Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець? Жывем лепш усіх!

(2 comments | Leave a comment)

May 7th, 2012


11:18 am - хрэсьбіны

у нядзелю 6 траўня - свята Георгія Пераможца - у Свята-Георгіеўскай царкве г. Нясвіжа адбылося хрышчэнне Міхалінкі, дзе яна атрымала імя Марыя Магдаліна. Хросныя бацькі: Яўген Скочка, адзін з пачынальнікаў "Маладога Фронту", бацька трох дзяцей і проста вельмі цудоўны чалавек; Валянціна Шчарбакова, кіраўнік нясвіжскага літаратурнага аб'яднання "Валошкі", маці чатырох дзяцей, моцная духоўна жанчына.



Вось колькі ў нас з дачкою з'явілася адразу сваякоў :)



  Міхалінка ў гэты дзень ведала, што адбываецца нешта незвычайнае. Да службы адмовілася ад ежы і сну, паела толькі пасля таго, як адбылося хрышчэнне. Вось такая ў мяне цудоўная дзяўчынка, разумненькая і самая лепшая на свеце

(Leave a comment)

April 26th, 2012


10:20 am - нам 5 :^)












(2 comments | Leave a comment)

April 25th, 2012


11:09 am - нам 5 :)
важым 7.250, рост 65. умеем перакульвацца з бачка на жывоцік, праўда, яшчэ з дапамогай мамы, але ўжо вось-вось. Разглядаем ножкі. Прачнуўшыся, адразу не клічам маму, а колькі часу гуляем самі з сабою і з бразготкамі, асабліва раніцою - чакаем, пакуль мама сама зірне і павітаецца :) усмешка тады на ўвесь тварык. Любім гуляць па вуліцы - сонейка ўсё больш прыграе і вельмі добра спаць на свежым паветры. Пачынаем есці паўдарослую ежу і глядзім усім у рот - чаму мне гэта не даюць?
 вось толькі фоткі чамусь не грузяцца :(

(Leave a comment)

April 19th, 2012


10:35 am - бррр
Ну вось, я проста фігею. Пакуль была цяжарнай, спрыяльных людзей з ворганаў паперакідвалі ў Менск. Нарадзіла - і дырэктар на працы змяніўся. У першых двох выпадках - шкада, таму што яны былі для мяне карыснымі ў тым плане, што я магла заходзіць у структуру проста на гарбатку і выведваць усялякія планы :) У апошнім выпадку - шкада, таму што толькі пачала налажваць кантакт для супрацоўніцтва з чалавекам. Аднак і добра, таму што з лёгкім сумленнем потым звольнюся :)

(Leave a comment)

April 18th, 2012


10:48 am - забегалася
Забегалася. З зімы пачала збіраць дакументы на бясплатнае харчаванне дзіцёнку. Але там былі высокія даходы і вырашыла прычакаць яшчэ колькі часу... пакуль не ўнеслі змены. Цяпер патрэбна падаваць даведку аб даходах за цэлы год. Толькі я не разумею навошта, калі зараз бясплатнае харчаванне выдаецца дзецям да 2 гадоў усім?
А яшчэ даведалася, што я маю права на асобную жылплошчу, незалежна ад памера бацькоўскай кватэры :) От у бліжэйшым часе і паспрабую скарыстацца гэтым правам.
Мы хутка ўжо не улезем у дзіцячую ванначку - ужо падгінае ножкі крыху. Будзем пераходзіць у дарослую ванну. Разглядае ручкі. Зразумела, што трэба трэсці бразготкамі, каб яны бразгаталі. Пнецца падымацца сесці. Пругка стаіць на ножках - вядома, з падтрымкай. Пра астатнія дасягненні напішу пасля, як сходзім узважымся :)

(Leave a comment)

April 3rd, 2012


10:10 am - праца пачалася :)
Днямі раней звярнулася ў выканкам па е-пошце з просьбаю аблегчыць жыццё мамачкам з калясачкамі - паўсюль бардзюры, праз якія даводзіцца скакаць :) Вось такі адказ мне прыйшоў:

(Leave a comment)

March 25th, 2012


05:34 pm - тыпа агульнанацыянальнае свята?
Заклікі святкаваць, адзначаць, віншаваць - нэтаўскае бла-бла-бла. Нас з дачкою павіншаваў толькі адзін чалавек - завітаў у госці на гарбату і прывёз падаруначкі :) Дзякуй Віктару. Але сумна з таго, што нікому не патрэбна  вось такія сябры - я ж не ў турме, усё ж такі...

(2 comments | Leave a comment)

> previous 10 entries
> Go to Top
LiveJournal.com