паміж сапраўднымі ворагамі павінныя быць сяброўскія адносіны

свабода праз рэвалюцыю

права на нармальны адпачынак
[info]revalucionare
Паварыхі абарзелі. У нас абед паўгадзіны. Дык гэты час, замест нармальнага адпачынка мы вымушаныя былі губляць невядома на што. Мала таго, што даводзілася 5 хвілін стаяць пад дзьвярыма зачыненай сталоўкі, пакуль паварыхі саізволяць выйсьці і адчыніць, дык яшчэ 10 гублялася на чаканьне першых порцыяў, прычым вельмі гарачых - і з хлебам чамусьці нацяжка, - і 10 гублялася на чаканьне другіх порцыяў (пасьля таго, як першыя былі ўжо зьедзенымі). І яшчэ 5 - у чаканьні пакуль нас запішуць, каб распісацца за абед. У выніку - бягом са сталоўкі на працоўныя месцы і ніякага адпачынку. Людзі бухцелі-бухцелі, пакуль я думала, ці скарыстацца парадай нашага начальніка аховы "паскардзіцца хоць на што-небудзь, бо ніколі ні на што не скардзішся". Але вырашыла зрабіць па-ціхаму. Перадала цераз сваячку паварыхі, што тая нарываецца :). Сёньня абед быў пададзены своечасова, як трэба. Людзі засталіся задаволенымі.

забароненае ахвяраўскладанне
[info]revalucionare
Там у полі падымалі лён,
Дзе зымшэлы спаў стары курган,
І сівы як свет лятаў крумкач -
Вартаваў спакой мінулых дзён.
І цягнула з неба цішыня
Паўзабытым велічным званом,
Раскатурхаў сэрцы забабон -
Распаліць удзячнасці агня.
Дзякаваць зямлі за ураджай,
Богу - за ўрадлівую зямлю,
Шчырую багатую раллю,
Дзякаваць за спадчыну дзядам...
Там у полі спаў стары курган,
Дзе зляжалы падымалі лён,
Шэпатам мінулых цёплых дзён
Прашчуры стаялі сярод нас.

Home