Яшчэ адна сустрэча
Здароў, Нясвіж, я, як заўсёды,
Вярнулася знячэўку.
І ціхай восеньскай пагодай
Ты павітаўся з дзеўкай.
Ва ўспамінах старажытных
Ты дрэмлеш, мілы рыцар.
І чысцінёю ўрачыстай
Б’е вольнасці крыніца.
Па тваіх вуліцах заспаных
Прайдуся ціха-ціха.
Таполяў лёс замілаваны
Хай абмінае ліха.
Пакіну зноў твой мройны подых,
Нясвіж, як час настане.
І да цябе, бы зніч свабоды,
Я вернуся дыханнем...
Там
З вакна ўглядаюся ў пагост,
Што ціхім шэпатам заснуў...
Дажджа сцішэлы ў шыбу плёскат
Не нагадаў мне пра вясну.
Вось там – сапраўдны ўжо спакой,
Хоць і здабыты неспакоем...
Дрыготкай на ўспамін свячой
Суседзі уздыхаюць мрояй.
( Read more... )
АБСЭНТ З ІЛЬДЗІНКАМІ
( Read more... )
