паміж сапраўднымі ворагамі павінныя быць сяброўскія адносіны

свабода праз рэвалюцыю

Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
(бяз тэмы)
[info]revalucionare
Пасьля свайго паходу на возера Шо, я вельмі доўгі час не магла знайсьці сябе. Літаральна. Мяне разьдзірала на шматкі і глючыла. Я проста згубілася. Мама настойвала на тым, каб мой дыплём быў хоць неяк пацьверджаны, а таму, што мне было ўжо абсалютна абыякава, яна завалакла мяне ў школу. Дзе было вольнае месца. Пад Валожын, у вёску Сугвазды. Я спрабавала сабрацца. З усіх сілаў спрабавала утрымаць пад нагамі зямлю, але яна ляцела й высьлізгвала. Настаўнік павінен быць загнаным ў цоткія рамкі паводзінаў чалавекам – нічога лішняга, нічога асабістага. Я выдзіралася з гэтых рамкаў яшчэ ў каледжы. Пасьля падарожжа дык і ўвогуле адчувала сябе так, нібыта гэта не я, нібыта я засталася там, а тут нейкая іншая істота жыве пад маёй скураю, глядзіць на сьвет праз мае вочы, ад чаго навакольле здаецца зусім іншым... Усё было такім незразумелым, дзікім, чужым...
Дырэктар школы адчуў мой абыякавы настрой яшчэ ў першы дзень. І мы зь ім дамовіліся на адну чвэрць – калі здолею застацца, то застануся, калі не – то не.
Не здолела. Проста не здолела загнаць сябе ў тыя рамкі. Але вершаў зь мяне проста папёла. Магчыма таму, што гэтая вёска была маленькаю Радзімаю Канстанцыі Буйло... Калі я пакідала школу, я пакінула там на памяць і некалькі сваіх вершаў.
Падчас крымінальнага перасьледу ў 2006 годзе сьледчы цікавіўся маёю працаю ў школе. Мяне вельмі ўразіла, што праз столькі гадоў там мяне яшчэ памяталі. І нават дужа станоўча пра мяне адгукаліся. За ўвесь час, якім цягнулася ўся крыміналка, бадай, гэта быў ці не самы прыемны момант – даведацца, што хтосьці насамрэч цёпла пра цябе думае.
Вось некаторыя зь вершаў, якія былі напісаныя ў вёсцы Сугвазды.

Беларусь
Я люблю цябе, Беларусь.
Я люблю твае вочы сінія.
І як кружыць у небе бусел,
Я люблю назіраць часінаю.
І як лашчацца васількі
У гульлівым жытнёвым полі,
І сьцюдзёнасьць празрыстых крыніц,
Як разгульваюцца вясною
Я люблю цябе, Беларусь.
Я люблю слухаць у надвячорку
Сьпеў, што льецца цішой па акрузе
Ад зямлі і да самых зораў.
Водар сьпешчаных навальніц,
Ап’янелай у сонцы вясёлкі,
І як сьнегам найпершым гарыць,
Пунсавее арабіны гронка.
Я люблю цябе, Беларусь.
Я люблю цябе аж да сьлёз.
І ніколі цябе не зракуся.
І прайду шчырым крокам твой лёс.
Я люблю цябе, Беларусь.
Я люблю... можа гэта і дзіўна,
Што ў каханьню сваім прызнаюся,
Як хлапец прызнаецца дзяўчыне...

Стужка.
Зноў сьцелецца стужкай чыгунка.
Зноў мчыць ўдалячынь электрацыя,
Пульс сэрца зацішна гулкі.
Квіток на праезд дае санкцыю.
Жаўцеюць ужо таполі,
Якія дома засталіся.
Лячу я, лячу я на волю...
Калі яшчэ зь імі ўбачуся?
Пакінула горад усполахам,
Пакінула без спачуваньняў,
Пакінула восені золата,
Каб скінула сэрца загану,
Каб кінула сэрца нудзіцца,
Душа ўзмахнула крыламі,
Што наканавана мне – збудзецца,
А крыўды размые дажджамі.
Што будзе далей – невядома,
Чакае мяне дарога,
Я ў целе ня чую стомы,
На ўсё будзе воля Бога.

Дом творчасьці.
Дом творчасьці пісьменьнікаў,
Дом адпачынку творчы...
А я скажу, што лепшы дом
Для творчасьці – дарога!
Нішто так не суцешвае,
Нішто так не натхняе,
Як краявіды родныя,
Зямля наша сьвятая.
У горадзе стамляюцца
І едуць пад Валожын...
А я скажу – чакае нас
Зямлі куточак кожны!
І гарадзкія вуліцы,
Падзеі, плошчы, паркі,
Жыцьцё такое рознае
І рух зухліва-шпаркі,
І вёсачак зацішны лёс,
Маўклівы тын пагоста...
Шчымлівым покатам да сьлёз
Натхняе нас дарога.
Як выдахся ў будзёнасьці –
Сьпяшай, мой брат, у дарогу,
Тады з прыродай еднасьці
Ты атрымаеш ў Бога...

Гэта мая Беларусь.
Заўсёды хацелася намаляваць
Фарбамі заход сонца.
Заўсёды жадала выгафтаваць
Ніткамі шлях бясконцы.
Заўсёды імкнулася расказаць
Словамі водар глебы...
Толькі ніколі не адшукаць
Фарбаў ядвабнага неба.
Нітак ніколі мне не знайсьці
На заклік ўлюбёнай жалейкі.
Словам ніколі не паўтарыць
Пах аксамітнай мацейкі.
І ўжо ніколі мне там ня быць,
Дзе вецер калыску люляе.
І ўжо ніколі мне не прайсьці
Там, дзе сьвітанак згарае.
І ўжо ніколі не ўзьляцець
Лёгкім птушыным узмахам.
Кропляй ніколі не наталіць
Волі няспынную смагу.
І мне ніколі рукой не крануць
Вясёлкі празрыстыя дужкі.
Плечы ніколі не агарнуць
Ў таполевы шаль карункаў.
І ўжо ніколі мне не заснуць
Ў ноч навальнічнае поўні.
Ў вочы ніколі не зазірнуць,
Найлюбыя да асалоды.
Сьпева ніколі не дасьпяваць,
Што ўвечар зьвініць па акрузе.
Зьнічку ніколі мне не дагнаць –
Гэта мая Беларусь...

Зорка.
Маркотны дождж.
Халоднае надвор’е.
Гляджу ў ноч.
Там сьвеціць недзе зорка.
Там на ўсходзе
Ціхаю зарніцай,
Дзе сьпіць народзе,
Дзе мая сталіца.
Зьяднала сьвет
Максімавая зьнічка.
Шукаю, дзе
Лунае ён... ня сьпіцца.
Халодны дождж
Мне грукаецца ў вокны.
Сьціхае ноч.
Зьбіраюся ў дарогу.
Мой любы край,
Ваяр мой улюбёны,
Шчыра сьпявай
Ўрачыстую “Пагоню”!
У шчыльны гарт,
Мой браце, падымайся –
І здохне кат!
Ня стой, браце, змагайся!
Па ўсёй акрузе
Будзе сонца зьзяньне –
За Беларусь!
За вольнае дыханьне!

Навальніца.
Ля дарогі стаю ў задуменьні.
Мяне кліча восеньскі ўздых.
Нібы вогнішча, сонца рдзее
Па-над стужкай дажджовай шашы.
Паляцела б у навальніцу.
Паляцела б з апошніх сілаў,
Каб у вольную плыню ўліцца...
Эх, шкада, што ня маю крылаў!
Паляцелаб,якптушкаўвецер,
дайце толькі хоць кроплю цяпла,
Каб у гэтым шалёным сьвеце
Мне адзінаю кропкай была.
І ніхто ўжо не запыніць,
Не стрымаюць мяне й ланцугамі!
Стану сьветлым дыханьнем краіны,
Стану восеньскімі дажджамі.
І я ведаю – не скарыцца
Моладзь ў лютую нават зіму!
Ў мужных кроках гудзе сталіца,
Навальніцай жыве Беларусь!

Мала.
У землю носам зарыцца,
Вочы ўзьняць ня ў сілах,
Ральля ўжо штоноч сьніцца,
Сьвет па-за полем нямілы.
І хвалямі жыта сьніцца,
І водар бяскрайняга полю,
І звонкі струмень крыніцы –
Дайце надыхацца ўволю...

Дайце мне руку.
Я папрашу – завяжыце мне вочы,
Завяжыце мне вочы чонай павязкай.
Вядзіце за руку, вядзіце ўночы,
Скажыце, што ўсё тут лепш, чым у казцы.
Я папрашу – вядзіце за плечы,
Мне ў цемры халодна, дышыце, браты,
Каб ведала я, што ў гэты вечар
Мы дойдзем да мэты, нас ня спыняць шраты.
Я папрашу – дайце глынуць дажджынку,
Не кажыце нічога – я не зьдзіўлюся,
У нас няма болей ніводнай хвілінкі,
Нам трэба ісьці... Жыве Беларусь!!!

Ранак.
Птушкі адлятаюць
Ў вырай да вясны.
Навальніцай пахнуць
Восеньскія сны.
Дзень стаіць зацішны,
Злашчаны вятрыма,
Працаю ўвішны...
Любая Радзіма
Ўжо ўбірае пожні,
І вянок з калосься
Сьветла ўпрыгожыць
Ранак Беларусі.

Поле.
Поле маё, поле,
Ўсьпетае Купалам,
Уздыхаеш воляй
Восеньскіх абшараў.
Поле маё, поле,
Мілаваўся Янка.
Мыесься імжою
Восеньскага ранка.
Поле маё, поле,
Сьнег закрые руні...
Смуткавая доля
Роднай Беларусі.

Дулю.
Зробім ворагам ўсім дулі,
Выгляд зробім, што шанцуе –
І тады заўсёды будзе шанцаваць!
Неба хай маркотна імжыць,
Будуць хай навалай крыўды –
Усьміхнемся й будзем весела сьпяваць!
Моцнаю сьцяною станем,
Цёмнай ноччу, ціхім раньнем –
Будзем да апошняга стаяць!
І ніхто ня зрушыць волю,
Абаронім грамадою
Нашу Беларусь – сьвятую маці!

Дзе б ты ні быў.
Трэба людзей паважаць.
Трэба пра шчасьце дбаць.
Ня плюй ў вочы ты зямлі –
Так робяць адны маскалі!
Дзе б ты ні быў, чалавек,
Помні ўвесь свой век –
Будуць цябе паважаць,
Як будзеш ты годнасьць трымаць,
Радзіму сваю любіць,
Дзе б ты ня мусіў жыць,
Але й шанаваць іх зямлю –
Другую радзіму сваю!
Будзе Радзіма квітнець,
І ўжо не другая – свая!
Табе скажуць дзякуй дзеці,
Што зь іх не зрабіў маскалят!
Чужыя паўсюль маскалі,
Дзе б яны ні жылі,
Іх можна лёгка пазнаць –
Табе будуць ў вочы пляваць!
І ты пра адно не забудзь –
Будуць вольнымі людзі,
Калі па іх роднай зямле
Ня будуць хадзіць маскалі!
І будзе вечным народ,
Які не блюзьнерыць зямлёй,
І я за яго не збаюся...
Ведай – жыве Беларусь!!!

Кароткім уздыхам.
Цярпеньне. Чаканьне. Бяссоньніца. Ранак.
Дарога. Улётнасьць. Сталіца. Сьвіданак.
Вакзала. Чыгунка. Квіток. Электрацыя.
Я еду дадому. Ня трэба авацыі.
Спатканьне. Ўспаміны. Дом. Чужына.
Сум. Безнадзейнасьць. Ночы бяз сну.
Суседзі. Бацькі. Алея таполей.
Я ўжо тут чужая. Пусьціце на волю.
Кароткі ўздых. Разьвітаньне. Імклівасьць.
Плякаць ня трэба. Такой нарадзілася.
І ўжо да апошняга не супакоіцца.
Дарогай жыву. Астатняе мроіцца.
Вакзала. Чыгунка. Зноў электрацыя.
Я дыхаю Менскам. Цішы імітацыя –
Спатканьнем наведаць сяброўскі аплот.
Застацца б... ды зноў мяне гоніць цэйтнот.
І так кожны раз. Уздых. Разьвітаньне.
Прыгоды – ўсё дробязь. Дарога. Спатканьне...

Дождж.
Восень. Дрыготкія звоны.
Золата мяккае жухне.
Дыхаю ветрам халодным.
Дыхаю восеньскім рухам.
Чарнеюць маркотай гоні.
Плачуць аб нечым дажджы.
Смакую халодныя кроплі.
І мне так хочацца жыць!

БРСМ
Таньчаць пад музоны
Расейскае папсы.
Ў мінулым – камсамольцы.
Цяпер – БыРыСыМы.
Пенсіянерам ў радасьць,
Пашана лукашыстам,
Забойныя атрады,
Нашчадкі камуністаў.
На простую палеміку
Ганяеце ільготы –
Жыць ўсім па праўдзе ленінскай
І больш ня мець турботаў,
Абы толькі ня нудзіцца,
Абы толькі ня чэзнуць,
Ды моладзь не загрузіце
Саўковым інтарэсам!
На працы і ў сьвята
Для вас клапот нямала,
Бравыя
Рабяты
Саўковага
Маразму.

Бяжы.
Бяжы далей усіх,
Бяжы, пакуль ёсьць сілы,
Бяжы, пакуль гарыш,
Бяжы, як чуеш крылы,
Бяжы, не спачувай,
Бяжы, яшчэ ня позна,
Зьнямогу пакідай
У гэтай сумнай вёсцы,
Бяжы, бяжы ў ноч,
Забудзь, што ты дзяўчына –
Халодны зольны дождж
Застацца не прычына.
Бяжы далей усіх,
Бяжы, яшчэ ёсьць сілы,
Раскідай ўсе мяжы
Ланцужныя Радзімы!

Птушынай чародцы.
Вецер. Гулкія крокі.
Доўгая стужка шашы.
І далягляд глыбокі.
Зямля пад нагамі бяжыць.
Прагна глытаю водар.
Восень плыве ў вачах.
Крыкі птушынага лёту.
Праўда мая – ў нагах.
Птушкі ляцяць на захад,
Зімою там будзе цяплей,
З тугою махаюць крыламі,
З тугой аб Радзіме сваей.
З тугой пакідаюць краіну,
Разьвітваюцца да вясны...
Бяскрылыя, мы ня кінем
Наш край навальніц верасных.

Сьнег.
Раніцою выпаў снег,
Чысты, як дзіцячы смех,
Ён дрыготкаю сцяной
Падарыў зямле святло.
Я люблю яго такім –
Мяккім, першым, маладым...
Не стрымацца ўжо ад слёз –
Шчыпле радасцю мароз.
Снег вярнуў спакой зямле.
Ва ўрачыстай цішыне
Белай чырванню іскрыцца.
Страшне верыць... ён не сніцца...
Снег мне на плячо прылёг,
Прыцішыў журбу дарог,
Закружыў у заляцаннях
Святой кропляю кахання.
Раніцою выпаў снег,
Чысты, як дзіцячы смех,
Белай ўсмешкаю вярнуўся
Да ўлюбёнай Беларусі...

У сьняжынках.
Гляджу на заснулую вёску,
Якую сьнег мякка ўхутаў,
Усё тут да болю проста:
І радасьць, і сьнег, і смутак...
Маленькія зорачкі срэбра
Зь мэлёдыяй ціхага сьпеву
Кружаць і кружаць у паветры,
Спускаюцца зь белага неба
На плечы пухнатаю ватай...
Ціша зьвініць, нібы ў сьне.
Ў бязьмежжа зімовае казкі
Так хочацца мне ўзьляцець!
Крышталікі дзіўных сьняжынак
Падаюць мне на далонь.
Ахутвае сьнегам краіну
Найчысты зімовы водар.
Мая засынае краіна...
Сьпі, любая, да вясны,
Суцесься зімою, дзяўчына,
І хай будуць цёплымі сны.

Згадка.
Тут, дзе бугала Кася дзяўчынкай,
Тут, дзе чуўся яе звонкі голас,
Засынае вёска ўзімку,
Засынаюць ў сьнягох белых гоні.
Сто гадоў, ці хвілінаю меней,
Ўжо мінула для дзеўчыны той.
Ды стагодзьдзямі вёска дранцвее
Ў завірусе раптоўнай зімой.
Тут няма тых закінутых хатак,
Што ўзрушвалі Касю Буйло,
Тут вяскоўцы жывуць багата,
Ды сьнягамі іх замяло.
Эх, вяскоўцы, куды вас кінуць,
Каб прачнуліся вы ад завеі...
Сумавала па вас дзяўчына,
Ды аб ёй успаміны ня грэюць.

Ціхім.
Я разьвітвацца не люблю –
Несказанаг шмат ў разьвітаньні.
Лепш усе ўспаміны спалю...
Каб было недарэмным чаканьне.
Разьвітацца... не абяцаць –
Невядома, якім будзе ранак.
Лепей проста з надзеяй чакаць
Й не даводзіць сябе падманам.
Я разьвітвацца не люблю,
Калі з хаты іду назаўсёды.
Проста смагу сваю наталю
Вадой чыстай ў адлізе дажджовай.
Сьвет вялікі... ды можа, калі
Шчэ спаткаемся з кімсьці зьнянацку...
А пакуль замятаюць сьнягі
Ўсе сьляды... Каб тут не застацца.
Я разьвітвацца не люблю –
Сумне потым бяжыць дарога.
Сьвечку шчырую лепш запалю.
Зьберажы край зімою, Божа...

Крык
Браткі, няма сілаў,
Браткі, моцна блажыць,
Сябе я згубіла,
Зіму страчаць страшна.
Браткі, так балюча,
Браткі, куды дзецца –
Бяссонныя ночы...
Мяне кліча месяц.
Браткі, як стрымацца,
Браткі, гоніць скруха,
Мне не ўратавацца
Ад сьлёз завірухі.
Браткі, выбачайце,
Браткі, дайце руку,
Каб скінуць хоць цяжар,
Каб скінуць прынуку...

Home