паміж сапраўднымі ворагамі павінныя быць сяброўскія адносіны

свабода праз рэвалюцыю

Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
навальніца
[info]revalucionare
З набрынялага нiзкага неба раптам зрынуўся долу разьюшаны вецер, выдзiраючы з рук парасоны, зьбiваючы з ног, шпурляючы ў твары цяжкiмi жменямi халодны пранiзьлiвы дождж. Людзi сьпяшалiся зьбегчы з прамоклых вулiц, выкручваючыся ад гарэзьлівых кіроўцаў, якія зь дзіцячаю радасьцю таранілі ваду і весяліліся, калі ўзьнятыя імі хвалі абкатвалі з галавы да ног пешаходаў. А я стаяла сярод нечаканага гармiдара i дыхала водарнаю вiльгацьцю, якая суцяшала, супакойвала, сьцiшвала шаленства думак. Блюзьнерства звар'яцелага сьвету растваралася ў iмклiвае вадзе, у вострых стрэлах дажджа, што бязьлiтасна працiналi наскрозь i адначасова пяшчотна наталялi неўразумелую дасюль смагу да гэтай невыказнай асалоды. I так лёгка, так нясьцерпна лёгка, калi да болю разьдзiрае сьпiну там, дзе ў анёлаў ёсьць крылы, мне бывае толькi ў час навальнiцы...

Home