паміж сапраўднымі ворагамі павінныя быць сяброўскія адносіны

свабода праз рэвалюцыю

Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
(бяз тэмы)
[info]revalucionare
ЗВАРОТ

У Беларусі забароненая дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў. За яе прадугледжаная крымінальная адказнасць паводле артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса.
Наяўнасьць гэтага артыкула перашкаджае нармальнаму развіццю грамадзянскай супольнасці ў краіне, асабліва з улікам складанай працэдуры рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў. Артыкул 193-1 трактуе як злачынства практычна любую самастойную ініцыятыву грамадзянаў.
Артыкул 193-1 парушае права грамадзянаў на аб'яднанне і супярэчыць Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і іншым міжнародна-прававым абавязацельствам, якія ўзяла на сябе Рэспубліка Беларусь.
Акрамя таго, відавочная неадпаведнасць гэтай нормы стандартам прававога рэгулявання няўрадавых арганізацыяў у межах Савета Еўропы, што з'яўляецца адной з перашкодаў для паўнавартаснага далучэння Беларусі да гэтай міжнароднай арганізацыі і вяртання нашай краіны ў агульнаеўрапэйскую прастору.
Мы заклікаем беларускія ўлады:
-неадкладна выключыць з Крымінальнага кодэкса артыкул 193-1.
-скасаваць забарону на дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў ва ўсіх актах заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Згодна. Слушна. Але з іншага боку, хто мне тады выплаціць кампенсацыю за страчаныя нервы? За што мяне судзілі? Навошта гэта было патрэбным?

Home