Бываюць такія дні, калі лепей пасядзець дома, бо насамрэч акурат зь неба можа на галаву ўпасьці кірпіч.
у мяне такі дзень быў восеньню.
Спачатку, калі я стаяла на прыпынку і чакала аўтобуса да працы (справа была рана раніцай і нікога больш не было), з начы заставалася на ашфальце акурат каля прыпынка вялізная лужына пасьля дажджу. Трэба было ехаць грузавіку. Вадою абкаціў мяне з галавы да ног.
На працы таксама ўвесь дзень былі непаладкі, добра што руку не ўсунула нікуды, а вось венік патрапіў быў у матор.
Руку то не ўсунула, але вось шыю ледзь не скруціла. Сяжу на месцы аператара. Каб больш зразумела было, ля станка ёсьць кнопкі кіраваньня машынаю, ля гэтых кнопак невялічкая прыступачка, на гэтай прыступачцы маленькі зэдлічак. Дык вось, сяжу на гэтым зэдліку, тэлефануе мабіла. Наш мясцовы кдбшнік. Адною рукою бяру тэлефон, другою спрабую ўхапіцца хоць за сьценку, бо адчуваю, што зэдлік ляціць з прыступачкі, і, натуральна, я разам зь ім. У нейкія долі секунды разумею, што не ўтрымаюся, яшчэ пасьпяваю падумаць - фіг зь ім, з тэлефонам - і раблю кувырок. Шыя хруснула добра. Падымаюся, кручу галавою - крыху баліць, але нічога сур'ёзнага. І заўважаю, што тэлефон яшчэ на сувязе. Кдбшнік тэлефанаваў, каб даведацца пра тое, дзе я буду на Дзяды.
Шыя да гэтага дню моцна хрусьцела солямі. І вось ужо паўгады пачувае сябе добра :)
- (бяз тэмы)
( Пракамэнтаваць )
