паміж сапраўднымі ворагамі павінныя быць сяброўскія адносіны

свабода праз рэвалюцыю

Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
у сьпісах ня значуся. ч.3
[info]revalucionare
Нашыя сустрэчы зрабіліся рэдкімі. І напярэдадні Новага Году зусім зышлі на не.

Калі пачалася перадвыбарчая падрыхтоўка, пачалі зьяўляцца надпісы на сьценах горада. Аднойчы за мною прыйшлі міліцыянты. Іх цікавіла, хто пашкодзіў будынкі надпісамі “Зубр” і “16”. Сьледчы крымінальнага вышуку доўга трымаў мяне ў кабінэце, але так нічога і не дабіўся. Я насамрэч ня ведала. Цэлую гадзіну даводзіла яму, у чым розьніца паміж “Зубрамі” і “Маладым Фронтам”. І ў якасьці доказа таго, што я не маю дачыненьня да гэтае арганізацыі, я паказала Дзіме пасьведчаньне сябра МФ. Мяне адпусьцілі. Выходзячы з пастарунка, я даведалася, хто навёў міліцыю на мяне – той, да каго я яшчэ не астыла ў думках... Але тады я проста махнула рукою – я аддавала сабе адцот, хто ён такі, і ведала, што я – частка ягонае працы.
Злосьць прыйшла значна пазьней.

У горадзе пачалі зьяўляцца надпісы фармата МФ. Прайшло ўжо досыць часу, але я ня буду зараз казаць, хто іх рабіў, таму што некаторыя яшчэ дагэтуль вісяць. Хоць і замазаныя, але фарба, якая ўтрымліваецца ў распыляльніках – вельмі моцная, яе не бярэ нават пабелка. І праз столькі гадоў верхні слой ўжо сьціраецца, а пад ім праступаюць тыя надпісы, за якія можна наўпрост атрымаць які тэрмін ці штраф. І, як я не так даўно зразумела, зусім ня важка, што надпісам тым тры гады даўніны, іх могуць (і абавязкова ўбачаць, калі надыдзе час ізноў іх замазваць!) вынайсьці толькі зараз (Арт.7.6 КаАП РБ ч.1.2). Гэта ў сваю чаргу выльецца ў Арт10.9 КаАП РБ, які можа пры жаданьні пераўтварыцца ў Арт.341 КК РБ ці Арт.339 КК РБ (у першым выпадку да 3 месяцаў арышту, у другім – да 6 месяцаў арышту ці пазбаўленьнем волі на 3, 6 ці 10 гадоў максімальна, у залежнасьці ад абстоін; пра пакараньне штрафам я гаварыць ня буду, чаму – крыху потым). Скажу толькі, што зьяўленьне надпісаў супадала з маім зьяўленьнем на вуліцах Нясьвіжа. За мной сачылі, катаючыся на “мошках”, але ні аднаго разу я не была запыненаю нават проста дзеля кантролю. Гэта зараз міліцыянты, атрымаўшы не аднойчы фтык за прапушчаную налепку, рэагуюць нават з залішняю стараннасьцю, і кожны мой прамінацік, нават самы бязвінны, сканчаецца ў пастарунку.
Калі зьявіліся Зёберы, справа раскруцілася. За месяц перад выбарамі. Хто не разумее, Зёберы – гэта такая мясцовая моладзевая субкультура аматараў бырла. Чаму яны сябе так клічуць – ня ведаю, але гэта вельмі ўлётныя хлопцы. Калі б хто бачыў, як гэтыя падлеткі бухаюць, таму б чалавеку зрабілася б ня проста дрэнна, а вельмі моташна. Я спрабавала іх перайначыць, але мне залішне не ставала часу. Для таго, каб іх праверыць. Для таго, каб упэўніцца ў іх надзейнасьці. Для таго, каб уратаваць з іхняе багны... З дапамогаю бацькоў, міліцыі, КДБ і нашых менскіх, мне атрымалася толькі аднаго выцягнуць. Астатнім я і зараз нічым не магу дапамагчы, таму што я не магу ўратаваць таго, хто не жадае сам ратавацца. А яны не жадаюць.
Я пасьпела звазіць Зёбераў на лютаўскую акцыю, уся паездка зацягнулася на тры дні – і не таму, што кагось затрымалі, а таму, што дарога была такою. А мяне ўжо шукалі. Шукалі, таму што надпісаў было ўжо зашмат, і трэба было камусьці за іх адказваць. Я ня ведаю, што б было, калі б з акцыі мы вярнуліся ў пятніцу дадому. Я ня ведаю, што б было, калі б вяртаючыся пятніцаю, мы б не саскачылі з аўтобуса на паўдарозе, дарэчы ў самы апошні момант, бо амаль што на хадзе – аўтобус не хацеў нас адпускаць – і не завярнулі б у вёску пераночыць, таму што за мною прыходзілі міліцыянты...

Home