Выстава праваслаўных абразоў адбылася, але інфармацыю пра яе нідзе ня хочуць друкаваць, таму што ў гэтае выставе ўдзельнічала я. Дзіўна, што абраз мой ніхо не загадаў дзяўчатам зьняць.
Езьдзілі ў Валожын з “Жывіцаю”. Раніцою Валя апавядае мне, што напярэдадні да яе ў бібліятэку завітвалі падазроныя мужчыны. Ведаючы яе, супакойваю, што ў связі з 3м ліпенем, проста прыходзілі здымаць паказаньні жучкоў ці наставіць крыху іх болей. Але пасьля паездкі яна мне апавяла яшчэ пра адну дзяўчыну, што была разам з намі. Дзяўчына павінна была распавесьці, як можна выдаць зборнік ці штось такое. А замест гэтага яна зафоткала мяне. Я не заўважыла.
3га ліпеня, дзяўчаты малайчынкі, тыцкаюць мяне ва ўсе мерапрыемствы, хоць і атрымліваюць за гэта фтыкі, ізноў чытаем на плошчы свае вершы. А 4га ліпеня сустэча з палякамі, выхадцамі зь Нясьвіжа. Я чытаю верш Станіславы Вятр-Партыкі. Дзяўчаты спачатку перажывалі, што мне гэтым вершам ізноў прышыюць крамолу, таму што гэтую жанчыну некалі рэпрэсавалі. Але я іх супакоіла. Ці не прывыкаць?
Выйшла ўчора ў горад у бібліятэку. На плошчы стаіць “мошка”, а ў ёй прапар Буль і сяржаньцік Міцяй. Думала,павітаюся ківочкам і пайду сабе далей, ан не, не атрымалася. Паклікалі, папрасілі паказаць, што ў сумачцы. Мне не ў лом, дала паглядзець, бо і нічога, акрамя парасона, не было. Міцяй пацікавіўся, ці не пляную я сёньня што зрабіць. Кажу – не, у мяне яшчэ тыдзень да водпуска застаўся, пачакайце крышачку. Міцяй даў мне нумар свайго тэлефона і папрасіў, каб патэлефанавала, калі зьбяруся куды выйсьці. Нават дазволіў мне спачатку выйсьці і штось зрабіць, але “зусім чуць-чуць”, а потым патэлефанаваць. Сьмешныя, няўжо гэта яны і сапраўды вырашылі, што я буду ім здавацца? Але тэлефоньчык іхні пакінула – а раптам спатрэбіцца.
Вкантакце да мне вламілісь невядомыя, ад імя Зьміцера Каляды са спасылкай на дзяўчыну, якую я ведаю па літаратурнаму абяднаньню. Цынічна паржалі,тыпа
"Тут её страница
Что, повелись на спам, лохи?"
- пачалося
( Пракамэнтаваць )
