паміж сапраўднымі ворагамі павінныя быць сяброўскія адносіны

свабода праз рэвалюцыю

Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
у сьпісах ня значуся. ч.4
[info]revalucionare
Ч.4

Пасьля таго, як у нас арганізавалася суполачка (а Зёбераў назьбіралася чалавек дзесяць ілбоў), я пасьпела сваіх хлапцоў накіраваць у Клецак. А яны пасьпелі там затрымацца. Хоць я і папярэджвала, што зь іхнімі звычкамі давядзецца падзавязаць, калі яны плянуюць далучацца да нашага руху, але іх крыху непрывабны стан у дадзеным выпадку быў усяго толькі фонам...

Я не занатоўвала падзеі тога часу. Маю адзіную занатоўку пра ўсе гэтыя падзеі пры ператрусе канфіскавалі. Яна магла зрабіцца “чыста сардэчным”, але я сьледчаму сказала, што гэта мастацкі твор. Таму зараз прашу мяне прабачыць, калі будуць якія недакладнасьці ў храналёгіі. Хаця, цяпер гэта не настолькі важна.

Зёбераў пачалі цягаць у Клецак. Іхнія мамачкі пачалі наяжджаць на мяне. Міліцыянты церпяліва нечага чакалі.

І ня ведаю, што б было, калі б ня гэты Шмондзер, зь якім мяне пазнаёмілі ў вёсцы, яшчэ калі мы вярталіся зь лютаўскае акцыі. Атрымалася так, што ён зьявіўся ці не ў самы зручны момант. Але для каго той момант быў зручным – ня ведаю. Пасьля таго, як мяне міліцыянты не знайшлі, і не дачакаліся ад мяне тэлефанаваньня на пакінуты імі нумар (а як жа ш, буду я яшчэ перад імі адчытвацца!), прайшло ўжо досыць часу. І, паколькі ўсё гэта зафіксавана ў матэрыялах справы, зазначу – да, я прасіла Шмондзера зрабіць некалькі надпісаў. Да, я дала яму для гэтага распыляльнікі з фарбаю...
Шмондзер – чукча. Самы сапраўдны. Па нараджэньню. Спадзяюся, што ніхто на мяне крыўдаваць ня будзе, калі я скажу, што ён – самы сапраўдны навалач (думаю, што паміж чукчам і маскалём самі ж расейцы ставяць розьніцу?). Прыехаў сюды, уцякаючы ад расейскага правасудзьдзя і пасяліўся ў маёй вёсцы (толькі не падумайце, што я тут выстаўляю свае ўласьніцкія пачуцьці, таму што ён пасяліўся сапраўды ў маёй вёсцы, дзе жыве мая бабуля). Хай сабе б і жыў, але Шмондзер ёсьць Шмондзер.

Хлапцоў пачалі цягаць у Клецкую мусарню, і яны апынуліся ў незразумелым становішчы – моцна пахла крыміналкай, але яе ніхто не хацеў пачынаць, таму іх так доўга і марудна цягалі. (На першы допыт я паехала разам зь імі. Там быў прышпіл: прыходзім у пастарунак, мусара ржуць, ледзь пад стол не падаюць, а побач сядзіць мужчынка зь бязьвіннымі вочкамі. Ён пасварыўся з жонкаю. І выліў ёй на галаву дзіцячы гаршчок. Добра, што яна была ў шапцы. Мужычка, для парадку, зачынілі). Значна пазьней я прачытала вынікі гэтых цяганьняў у матэрыялах сваёй справы. А да мяне зачасьціў Шмондзер. І аднойчы, калі Зёберы ў чарговы раз паехалі ў Клецак, Шмондзер ізноў завітаў. Ён запытваўся наконт іх і справы. Я параіла яму, у сувязі са складанай сітуацыяй, перачакаць крыху, таму што мне патрэбна дакладна ведаць, што паграджае хлопцам.
Але ён вырашыў па-свойму.
У нядзелю ранічкай з маёй вёскі тэлефануе нашая сваячка бабулі, якая разам з хворым дзедам жылі на той момант з намі. Сваячка са сьлязьмі скардзіцца, што нейкі ахламон распэцкаў сьцены крамы, дзе яна працавала, і клюба, які стаяў побач. Мама на мяне з крыкам: гэта твае вінаватыя!!! Я на яе спакойна – выклікай міліцыю.
Міліцыю выклікаць не спатрэбілася. Яны прыехалі самі. Роўна праз пятнаццаць хвілінаў пасьля таго, як нам патэлефанавала нашая сваячка.

У пастарунку мяне дапытваў ужо зусім іншы сьледчы, чым мінулы раз. Мінулы раз гэта была так, размова, чыста дзеля цікавасьці. Гэтым разам усё было інакш. Спачатку, трымаючы пратакол мінулага допыта, сьледчы перапытаўся наконт “Зуброў” і “МФ”. Я пацьвердзіла ўсё, што было занатавана ў мінулым пратаколе. Магла і не адказваць, канешне, магла і адмовіцца – але гэта ўжо з вышыні сёньняшняга вопыту. На той час не праводзіўся лікбез. Мне ніхто нічога не тлумачыў. Потым спыталі, адкуль я ведаю такога-та чалавека. Я сяжу, хлопаю вачыма – гэтае прозьвішча я чую першы раз. Насамрэч. У кабінэце было, акрамя сьледчага, яшчэ тры ці чатыры міліцыянты. Але яны ўвесь час то выходзілі, то вярталіся. А адкуль, калі я яго не ведаю, у яго мае дакуманты? Я ізноў хлопаю вачыма – якія дакуманты? Мне прыносяць. Тое, што я пакінула ў хаце Шмондзера. На якіх пазначаны мой тэлефон. З ягоных словаў (а ён у гэты час сядзеў у іншым кабінэце і таксама цярпеў допыт), мы пазнаёміліся на вуліцы, і я аддала яму гэта... можна было б пагадзіцца. Наконт буклетаў і каляндарыкаў – пачытай сам, падзяліся зь сябрамі. Але там яшчэ былі некаторыя паперы характара не для ўсіх. Згаджацца з тым, што я аддала гэтыя дакуманты першаму сустрэчнаму на вуліцы было б сьмешна. Міліцыянты цікавіліся яшчэ й тым, дзе я была, калі яны мяне шукалі. Давялося казаць праўду. Да, я была ў Менску, але ніхто так і не здолеў даказаць, што я была на акцыі – не знайшлі. А вяртаючыся па дарозе дадому, сустрэла знаёмых, якія прапанавалі мне заруліць у вёску. Чаму б і не? Там і пазнаёмілася са Шмондзерам. Гэта было праўдаю. Ніякіх дакументаў яму не аддавала... Як яны патрапілі яму ў рукі? Проста незнарок пакінула. А чаму мае паказаньні разыходзяцца зь ягонымі? Таму што я яму не дала... Міліцыянты ўтаропіліся – што не дала? Ну, ён хацеў, а я яму не дала. Вось і кляпае. Хлапцы крыху паржалі, пазначыўшы, што “гэты можа” і паверылі мне. Краем вока ўбачыла, што сьледчы піша паперу на Арт.171 КК. Усё, думаю, дагаварылася. Што за артыкул, даведалася значна пазьней: Выкарыстаньне занятку прастытуцыяй ці стварэньне ўмоваў для занятку прастытуцыяй 1. выкарыстаньне занятку прастытуцыяй іншаю асобаю ці прадастаўленьне з карыснаю мэтаю памяшканьня (места) асобаю, якая зараней ведала, што гэтае памяшканьне будзе выкарыстана для занятку прастытуцыяй, ці арганізацыя і (альбо) утрыманьне прытона для занятку прастытуцыяй пра адсутнасьці прызнакаў больш цяжкага злачыньства – караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў.
Калі даведалася – вельмі доўга сьмяялася. Таму што мяне хацелі зрабіць выляжанкаю. Таму што за гэты занятак няма крымінальнай адказнасьці. Таму што гэты артыкул вешалі на Шмоньдзера. Таму што гэты артыкул, пасьля таго, як я паведаміла пра яго сваім, прайшоўся па нэце (таксама пазьней даведалася). Любы праваабаронца, які паважае сябе, альбо пасьмяяўся б, альбо я ня ведаю, што б зрабіў бы, але не пускаў бы ў людзі інфу, праз якую можна схапіцца за галаву.
Забралі пашпарт. У пашпарце было пасьведчаньне – я запамятавала, што яно ёсьць у мяне з сабою. Запрасілі панятых. У іхнім прысутніцтве забралі пасьведчаньне. Болей я яго ня бачыла. Толькі на судзе.
Вельмі доўга штосьці вырашалі. Урэшце, прыводзяць у кабінэт да начальніка мусарні і кажуць: альбо кажы, хто размаляваў Нясьвіж, альбо зараз зачынім. Я адна, іх сабралося – начальнік мусарні, намесьнік начальніка, сьледчы і кдбшнік. Думаю – калі скажу, усё адно зачыняць, а дома не здагадаюцца патэлефанаваць у Менск, а Менск ня ведае майго хатняга тэлефона. Называю прозьвішча, якое першым прыйшло ў галаву. Адпускаюць. Пашпарт застаўся ў іх.

Home