паміж сапраўднымі ворагамі павінныя быць сяброўскія адносіны

свабода праз рэвалюцыю

Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
вершы
[info]revalucionare
вершы нясьвіжцаў, якія некаль вымушаныя былі з'ехаць адсюль, якіх гналі адсюль рэпрэсіі... польскі варыянт арыгіналаў, нажаль, не магу выкласьці, таму падаю свае пераклады

Станіслава Вятр-Партыка

Я павінна з’ехаць адсюль назаўсёды?
Я павінна з’ехаць, пэўна, Бог так хоча?
Усё перад вачыма нібы ў тумане,
Моташ расплываецца... Божа, не!
Маё сэрца плача, маё сэрца просіць:
Дай яшчэ хвілінку, Божа, для касцёла!
Выслухай, мой Божа, простую малітву...
Калі нас не будзе, не пакінь Нясвіж!
Я прашу ў адчаю – пачуй шэпт малітвы...
Не пакінь, мой Божа, любы наш Нясвіж!
Скончылася ліха, быццам ночкай стылай.
Скончылася ліха, і так цёпла, дзіўна:
Паўсталі далёка родныя мясціны...
Маё шчасце, радасць... рана болем свежым...
Я тут. А як далёка... як блізка Нясвіж...
Прашу толькі, Божа, – пачуй шэпт малітвы:
Калі нас не будзе, не пакінь Нясвіж!


Ян Бурба

Я ўзгадаю цябе вясноваю кветкай,
Подыхам ветра, пяшчотным і ціхім –
Лашчыла што цябе ў ціхіх палетках,
І водар цюльпанавых нітак.
Юлечка! Помніш у Альбе гірлянды,
Што над ракой ціха звісалі –
Месяц сярэбрыў цішой алеандры,
Якія так соладка пахлі.
Парк увесь зоркі пазалацілі –
З поўняй хацелі пасараўнавацца,
Ды ззяннем сум мне наваражылі,
А так хацеў я з табою застацца...
Юлечка! Ужо ніколі не вернецца тое,
І твой маладзенькі і мілы абрыс
Ужо ніколі мяне не ўсхвалюе
Падабенствам нябеснай свяжосці расы.
Юлечка! У сне бачыў празрыстай цябе
З вянком красак на любых мне скронях.
Юлечка, ты ззяла, як светлы прамень...
Ды ў руках заставалася сонца,
Калі я спрабаваў да цябе дакрануцца,
І яно адразу знікала...


Home