паміж сапраўднымі ворагамі павінныя быць сяброўскія адносіны

свабода праз рэвалюцыю

Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
у сьпісах ня значуся. ч.5
[info]revalucionare
Акурат на наступны ж дзень ізноў прыехалі за мною. Ізноў з самае ж ранічкі. Вырашалі, што рабіць з адным непаўнагадовым. Як змагла, адмазала. Але ў сьледчага цяпер былі паперы на Арт.174. Ухіленьне бацькоў ад утрыманьня дзяцей..., якія знаходзяццца на дзяржаўным забесьпячэньні. Таксама пра зьмест артыкула даведалася значна пазьней, калі ў мяне зьявіўся Крымінальны Кодэкс. І таксама вельмі доўга сьмяялася, таму што, калі зь першым было больш-меньш усё зразумелым, то якое я маю дачыненьне да гэтага? Тут, хутчэй бы за ўсё, можна было прымяніць Арт. 173. прыхіленьне непаўнагапдовага ў антыграмадзкія паводзіны (арышт да 6 месяцаў ці пазбаўленьне волі да 3 гадоў). Трымалі доўга. Адпусьцілі толькі тады, калі здолелі расьсмяшыць. Ня памятаю ўжо, чым, але трымалі да тога часу, пакуль ня ўбачылі ўсьмешку. Потым былі два тыдні, цяжкія, марудныя.у чаканьні. Хлапцы працягвалі цягацца ў Клецак. Да мяне пачалі хадзіць міліцыянты. Ці ня кожны дзень. Што вельмі палохала бабулю й дзядулю. Я разрывалася на часткі. Я не верыла ў сур’ёзнасьць справы. Я бачыла па саміх міліцыянтах, што яны самі ня ведаюць, што са мною рабіць. Але старым было страшна. Яны аднойчы перажылі ўсё гэта. Удзень яшчэ было нічога, і міліцыянты іх супакойвалі, як маглі. Але ўначы я чула ціхую жудасьць у прышапту-галашэньні бабулі. Я разрывалася на часткі. Мама пачынала мяне ненавідзець з-за дзеда й бабы, а я не магла інакш. Сыходзіла з хаты. Мне было нашмат спакайней у пастарунку, таму што дома ўжо было немагчыма.
Такое становішча не магло працягвацца вечна. З аднаго боку – хлапцы зь іхняю зацяглаю клецкаю справаю. З другога – невыносныя ўмовы ў хаце. У мяне проста ўжо не вытрымлівалі нервы. Я была гатоваю пайсьці да сьледчага й прызнацца яму ва ўсім. Аднойчы, Зёберы чарговы раз паехалі ў Клецак, перад гэтым было неяк агаворана, што іх зьбіраюцца зачыняць. Я чакала ад іх тэлефанаваньня. Ціск падскачыў высачэзны, ня ведаю, як яго атрымалася ўтаймаваць. Я вырашыла спачатку паразмаўляць з тым, каму яшчэ верыла, перш, чым вырашыцца канчаткова пра “яўку з павіннай”. Ён быў тою раніцою занятым. Ён прапанаваў мне сустрэцца на ягонай тэрыторыі. Але я ведала – калі я прыйду да яго, то дадому не вярнуся... І быў ужо вечар, калі ў дзьверы нарэшце пагрукалі. Лячу адчыняць у спадзяваньні, што гэта вярнуліся Зёберы. Але на парозе стаялі міліцыянты. З ордэрам на ператрус. І ён разам зь імі. Запытаўся – пра што я хацела паразмаўляць. Я адказала, што ўжо нічога ня трэба. Позна. Ператрус цягнуўся каля трох гадзін. У напружаньні. Старыя зашыліся ў пакою і сядзелі ціхенечка, баючыся нават дыхнуць. Іх пакой (фактычна, мой, які я аддала старым, пакуль дзед ляжаў) не чапалі. Так, прабегліся адно вачыма. Калі пачалі складаць опісь на тое, што знайшлі, атрымалася невялічкая разрадка. У пакунках знайшлі старое сухое печыва, на якое я нейк і запамятавала, вяртаючыся адным разам зь Менску. Засьмяяліся – ужо сухары пачала сушыць. Далі адрэсу, па якой я павінна была ехаць у Менск да сьледчага. І павіньшавалі з 8 Сакавіка – ператрус адбыўся напярэдадні, падаруначкам. Той, каму я ўжо ня верыла, спрабаваў быў паразмаўляць са мною, але я ўжо не хацела. Мне ён зрабіўся брыдкаю сволаччу. Я не крыўдавала. Мне проста зрабілася агідна.

Home